УВОДЗІНЫ
Беларуская мова як вучэбны прадмет ў ІІ–IV класах выконвае адукацыйную, камунікатыўную, развіццёвую і выхаваўчую функцыі. Адукацыйная функцыя заключаецца ў забеспячэнні пазнаваўчых інтарэсаў вучняў аб сістэме мовы, моўных адзінках і іх функцыянаванні, аб сутнасці мовы як з’явы рэчаіснасці.
Камунікатыўная функцыя звязана з ужываннем вуснай і пісьмовай мовы ў працэсе зносін паміж людзьмі ў розных моўных сітуацыях, з культурай моўных паводзін, з навучаннем правільнаму ўжыванню моўных сродкаў з мэтай рэалізацыі камунікатыўных задач. Сучасная беларуская мова паспяхова выконвае сваё прызначэнне, яна з’яўляецца мовай пісьмовай культуры, сродкам паўсядзённых зносін людзей. На беларускай мове як роднай ствараюцца мастацкія творы і навуковыя працы, гэта мова тэатра, школы, газет і часопісаў, радыё і тэлебачання, гэта мова інфармавання і ўстанаўлення кантактаў паміж людзьмі. Такую ж ролю выконвае беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання. Акрамя таго ў працэсе ўзаемадзеяння дзвюх моў адбываецца ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных культур беларускага і рускага народаў. Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання ўжываецца ў якасці дынамічнага сродку зносін, здольнага перадаваць самыя глыбокія думкі, шчырыя пачуцці, якія ўзнікаюць у рускамоўным асяроддзі.
Развіццёвая функцыя вучэбнага прадмета найперш характарызуецца актывізацыяй моўных дзеянняў вучняў, на аснове якіях развіваецца моўнае чуццё, мысліцельныя працэсы, агульнавучэбныя ўменні і навыкі, неабходныя для рэалізацыі культурнага патэнцыялу асобы.
Выхаваўчая функцыя беларускай мовы абумоўлена яе культурнай самакаштоўнасцю як сродку стварэння і захавання культурнага вопыту беларускага народа, сродку далучэння да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, сродку фарміравання маральных якасцей чалавека, які валодае мовай і праз яе пазнае навакольнае асяроддзе.
Развіццё і ўдасканаленне моўнай адукацыі малодшых школьнікаў у школах Беларусі звязана з пошукам і рэалізацыяй перспектыўных ідэй фарміравання асобы ва ўмовах актыўных пераўтварэнняў у грамадстве.
Павышэнне ролі культуры ў розных сферах жыццядзейнасці патрабуе ад сістэмы адукацыі фарміравання культурнага чалавека з яго высокімі маральнымі якасцямі, багатагым духоўным светам, камунікатыўнай культурай. У гэтай сувязі беларуская мова ў пачатковых класах займае вядучае становішча ў вырашэнні пастаўленай задачы.
Для таго каб дасягнуць камунікатыўнай мэты і вырашыць пазнавальныя задачы, настаўнік імкнецца да максімальнай даступнасці вучэбнай інфармацыі тэкста, успрыманне, разуменне і запамінанне якога залежаць ад узроўню развіцця славеснага мыслення вучняў. У пачатковай школе закладваюцца фундаментальныя асновы развіцця маўленчых і мовазнаўчых навыкаў, фарміруюцца фундаментальныя асновы на аснове працы з тэкстам.
Аб’ект даследавання: працэс фарміравання ўмення выкарыстоўваць беларускую мову ў якасці сродку зносін паміж людзьмі.
Прадмет даследавання: тэкст як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Мэта даследавання: тэарэтычныя і метадычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове з выкарыстаннем розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам.
Задачы даследавання:
1. зрабіць аналіз навукова-метадычнай літаратуры па праблеме выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;
2. апісаць асаблівасці ўспрымання і разумення тэксту вучнямі пачатковых класаў;
3. ахарактарызаваць методыку работы з тэкстам;
4. правесці эксперымент па выкарыстанні розных спосабаў і прыёмаў работы з тэкстам.
Гіпотэза: выкарыстанне розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Метады праведзенага даследавання:
* апісальны (крытычны аналіз літаратуры);
* назіранне за навучальным працэсам;
* вывучэнне вопыту настаўніка;
* эксперыментальны.
Практычная значнасць атрыманых вынікаў заключаецца ў тым, што вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны настаўнікамі пачатковых класаў пры навучанні дзяцей у малодшых класах на ўроках беларускай мовы, што важна ў свеце патрабавання сучасных школьных праграм.
Структура і аб’ём работы. Дыпломная праца складаецца з уводзін, тэарытычнай і практычнай глаў, заключэння і дадаткаў. У першай главе разглядаюцца агульныя звесткі пра тэкст. У другой главе акрэсліваецца методыка выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы. У дадаткі ўваходзяць распрацоўкі ўрокаў у трэцім класе, ілюстрацыйны матэрыял, табліцы.
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
1. Буракова, М. У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя. Этнакультуралагічныя тэксты / М. У. Буракова, В. А. Ляшчынская, 3. У. Шведава; пад рэд. В. А. Ляшчынскай. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – 217 с.
2. Всеволодова, М. В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка / М. В. Всеволодова. – М.: Изд-во МГУ, 2000. - 502 с.
3. Гальперин, И. Р. Текст как объекг лингвистического исследования / И. Р. Гальперин, отв ред. Г. П. Степанов. – М.: Наука, 1981.– 139 с.
4. Жинкин, М. И. Психические основы развития мышления и речи / М. И Жинкин // Русский язык в школе. – 1985. – № 1. – С. 47.
5. Каўрус, А. А. Навуковы стыль / А. А. Каўрус // Беларуская мова: энцыклапедыя / рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]; пад рэд. А. Я. Міхневіча; Беларус. энцыкл. – Мінск: БелЭН, 1994. — С. 370.
6. Кожин, А. Н. Функциональные типы русской речи: учеб. пособие для филол. Специальностей ун-тов / А. Н. Кожин, О. А. Крылова, В. В. Одинцов. – М.: Высш. шк., 1982. – 223 с.
7. Лепешаў, І. Я. Лінгвістычны аналіз і правільнае ўразуменне тэксту / І. Я. Лепешаў // Лінгвістычны аналіз тэксту: матэрыялы семінара. – Мінск.: МДПІ, 1975. – С. 23 – 28.
8. Лепешаў, І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І. Я. Лепешаў. – Мінск.: Нар. асвета, 1981. – 159с.
9. Лепешаў І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: у 2 ч. / І. Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2000. – Ч. 2. – 122 с.
10. Литвинко, Ф. М. Методика изучения разделов школьного курса русского языка (функциональный подход): курс лекций для студентов филол. ф-та / Ф. М. Литвинко. – Минск: БГУ, 2001. – 175 с.
11. Лосева, Л. М. Как строится текст / Л. М. Лосева; под ред. Г. Я. Солганика. – М.: Просвещение, 1980. – 94 с.
12. Львов, М. Р. Словарь-справоник по методике русского языка / М. Р. Львов. – М.: Просвещение, 1988. – 239 с.
13. Малажай Г. М. Лінгвістычны аналіз тэксту. Заданні. Тэксты. Парады / Г. М. Малажай. – Мінск: Выш. Шк., 1982. – 270 с.
1. Малажай, Г. М. Лінгвістычны аналіз тэксту / Г. М. Малажай. – Мінск: Выш. шк., 1992. – 365 с.
2. Маслова, В. А. Лингвокультурология: учеб. пособие для студентов высш. учеб. заведений / В. А. Маслова. – 2-е изд., стереотип. – М.: Изд. центр «Академия», 2004. – 208 с.
3. Мещеряков, В. Н. Педагогическое речеведение: словарь- справочник / В. Н. Мещеряков; под ред. Т. А. Ладыженской. – М.: Наука – Флинта, 1998. – 239 с.
4. Міхневіч, А. Я. Ноmо loquens – чалавек, які гаворыць / А. Я. Міхневіч // Выбраныя працы / пад агул. рэд. С. А. Важніка. – Мінск: Права і эканоміка, 2006. – С. 175 – 180.
5. Москалъская, О. И. Грамматика текста / О. И. Москальская. – М.: Высш. шк., 1981. – 183 с.
6. Одинцов, В. В. Композиционные типы речи / В. В. Одинцов // Функциональные типы русской речи / А. Н. Кожин, О. А. Крылова, В. В. Одинцов. – М.: Высш. шк., 1982. – С. 130 – 217.
7. Откупщикова, М. И. Синтаксис связного текста / М. И. Откупщикова. – Л.: ЛГУ, 1982. – 103 с.
8. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск: НІА, 2001. – 212 с.
9. Рамза, Т. Р. Сінтаксіс. Тэарэтычны курс / Т. Р. Рамза; пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск: БДУ, 2003. – 202 с.
10. Скрыган, Я. Слова да малодшых / Я. Скрыган // Ранішнія росы: літаратурныя нататкі, успаміны, партрэты / Я. Скрыган. – Мінск: Беларусь, 1965. – С. 109 – 123.
11. Солганик, Г. Я. Синтаксическая стилистика [сложное синтаксическое целое] / Г. Я. Солганик. – М.: Высш. шк., 1991. – 182 с.
12. Стативка, В. И. Взаимосвязанное обучение умениям речевой деятельности / В. И. Стативка. – Сумы: Ред.-изд. отдел СумГПУ им. А. С. Макаренко, 2004. – 332 с.
13. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2002. – 223 с.